Беларуская мова (прафесійная лексіка) – вучэбная дысцыпліна, якая дапамагае студэнтам далучыцца да багаццяў нацыянальнай культуры, сфарміраваць камунікатыўна развітую асобу, здольную наладжваць зносіны на роднай мове ў прафесійнай сферы, перакладаць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя  і навуковыя тэксты, весці дзелавую дакументацыю, выступаць з навуковымі паведамленнямі і  публічнымі прамовамі і інш.

          Праграма дысцыпліны “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”  накіравана на засваенне і прафесійнае прымяненне  беларускай навуковай тэрміналогіі, выпрацоўку ў студэнтаў уменняў правільна ўспрымаць розную інфармацыю на беларускай мове, а таксама  дакладна і асэнсавана выказваць любую думку, спрыяць павышэнню грамадскага прэстыжу беларускай літаратурай мовы як мовы тытульнай нацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Составители:

  • Смолянко Анна Александровна